Інтэрнат

1.jpg

Інтэрнат установы адукацыі тэрытарыяльна выгадна размешчаны, бо знаходзіцца побач з навучальным корпусам каледжа. 

Інтэрнат уяўляе сабой 5-ці павярховы будынак блочнага тыпу. Інтэрнат разлічаны на 305 месцаў. У блоку размешчаны 2 пакоі ў асноўным 3-х і 2-х мясцовыя, абсталяваны ложкамі, тумбачкамі, крэсламі, сталом і ўбудаванымі шафамі. У кожным блоку маецца санвузел і калідор. Інтэрнат забяспечаны пасцельнымі прыладамі. На кожным паверсе знаходзяцца кухні, абсталяваныя новымі электраплітамі. На першым паверсе размешчаны душавыя пакоі. На кожным паверсе ёсць пакоі адпачынку і пакоі выхавацеля для індывідуальных і групавых работ з навучэнцамі. У інтэрнаце працуе бібліятэка з чытальнай залай, разлічанай на 70 пасадачных месцаў. Прагляд відэафільмаў праходзіць у чытальнай зале, якая абсталявана відэапраектарам і экранам. У інтэрнаце працуе кабінет па аказанні сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі.

Месцамі ў інтэрнаце па жаданні забяспечваюцца ўсе навучэнцы, якія прыбылі з Лунінецкага і іншых раёнаў Рэспублікі Беларусь. На ўвесь перыяд навучання пражываючым прадастаўляецца часовая рэгістрацыя па месцы знаходжання. Пры засяленні ў інтэрнат з навучэнцамі заключаецца тыпавы дагавор, у якім агаворваюцца ўмовы пражывання.

Выхавальнікі:  Коховіч Наталля Іванаўна, стаж працы - больш за 25 гадоў;

                            Круговец Вольга Кузьмінічна, стаж працы - больш за 20 гадоў.

Для забеспячэння бяспечнага пражывання вучняў у інтэрнаце ўстаноўлена сістэма пажарнай сігналізацыі з вывадам на пасаду дзяжурнага па інтэрнаце і цэнтральны дыспетчарскі пост РАНС г. Лунінца. Дадаткова ў кожным жылым пакоі ўстаноўлены аўтаматычныя пажарныя апавяшчальнікі.

У мэтах бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнаце, наладжана строгая прапускная сістэма. На вахце інтэрната ўсталявана трывожная кнопка. На ўваходзе ў інтэрнат і па ўсім перыметры ўсталяваны камеры вонкавага назірання. У фае інтэрната і на кожным паверсе ёсць сістэмы відэаназірання. Рэгістрацыя наведвальнікаў інтэрнатаў вядзецца ў часопісе наведвальнікаў па прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу.

Тэлефон вахты ў інтэрнаце:  8(01647) 4-83-21

Спосабы аплаты за інтэрнат:

Аплата за інтэрнат можа ажыццяўляцца па сродках плацяжу наяўнымі грашовымі сродкамі ў любым аддзяленні банка, аддзяленні РУП "Белпошта" Рэспублікі Беларусь пры дапамозе аператара (касіра) або з дапамогай АІС АРІП (у зручны час, у зручным пункце - інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск і г.д.).

Правядзенне плацяжу:

"Сістэма "Разлік" (АРІП) -  Адукацыя і развіццё - Сярэднеспецыяльная адукацыя, ПТА -  Брэсцкая вобл. - Лунінец і Лунінецкі р-н - Аграрны каледж - Інтэрнат

* Для разліку неабходна ведаць свой асабовы рахунак (ён прадастаўляецца ў бухгалтэрыі)

каменщик

Каменшчык

овощевод

Гароднінавод

строитель

Тэхнік-будаўнік

тракторист

Трактарыст-машыніст с/г вытворчасці

штукатур

Тынкоўшчык

водитель

Кіроўца аўтамабіля катэгорыі "С"

механик

Тэхнік-механік

маляк

Абліцоўшчык-плітачнік

повар

Кухар

сварщик

Электразваршчык ручной зваркі

 

Карысныя спасылкі:

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов. Регистрационное свидетельcтво №2141102263 от 20.09.2011г. с изменениями от 10.10.2023г.
joomla3x