Метадычная праца

Метадычная служба ўстановы адукацыі  - гэта сістэма арганізацыі дзейнасці педагагічных работнікаў, якая забяспечвае высокую эфектыўнасць метадычнай работы.
Метадычную службу  разумеюць, як структуру, арганізацыю, а метадычную працу - як від дзейнасці педагога.
Навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі, якое ажыццяўляецца ў мэтах павышэння якасці адукацыі, грунтуецца на выніках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы адукацыі і рэалізуецца праз метадычную работу педагогаў.
Метадычная праца  - гэта заснаваная на дасягненнях навукі і педагагічнага вопыту сістэма ўзаемазвязаных мер, накіраваных на развіццё творчага патэнцыялу педагога, яго прафесійнага майстэрства, а ў канчатковым рахунку на рост узроўню навучанасці, развітасці і выхаванасці навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі. Гэта від педагагічнай дзейнасці, якая забяспечвае якасць адукацыйнага працэсу, яго ўдасканаленне і развіццё.
Метадыст у сваёй дзейнасці кіруецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб заснаванні прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў рэд. пастановы Міністэрства адукацыі №21 ад 24.04.2013 г; Палажэннем аб заснаванні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 106 ад 22.07.2011 г, нарматыўнымі і інструктыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, кіраўніцтва каледжа.
У мэтах удасканалення якасці адукацыі, павышэння педагагічнага майстэрства педагагічных работнікаў, навукова-метадычнага забеспячэння сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў каледжы ствараюцца  цыклавыя камісіі . Агульнае кіраўніцтва цыклавымі камісіямі, зацвярджэнне іх планаў работы ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (агульнаадукацыйны кампанент) і намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце (агульнапрафесійны кампанент). Непасрэднае кіраўніцтва па планаванні і арганізацыі працы цыклавой камісіі здзяйсняе яе старшыня.
Да кампетэнцыі цыклавых камісій адносіцца ўдасканаленне педагагічнага і метадычнага майстэрства, аказанне дапамогі выкладчыкам і майстрам вытворчага навучання; вывучэнне і абагульненне станоўчага педагагічнага вопыту, правядзенне адкрытых навучальных заняткаў і выхаваўчых мерапрыемстваў; вывучэнне вучэбна-метадычнай дакументацыі і вучэбных выданняў, сродкаў навучання (у тым ліку электронных), якія прымяняюцца ў адукацыйным працэсе; удзел у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці каледжа; кіраўніцтва даследчай і творчай дзейнасцю навучэнцаў.
Формы метадычнай працы:
 калектыўныя  (савет каледжа, педагагічная рада, цыклавыя камісіі, метадычнае аб'яднанне па выхаваўчай рабоце, інструктыўна-метадычныя нарады, настаўніцтва, канферэнцыі, майстар-класы, педагагічныя майстэрні, адкрытыя навучальныя заняткі і пазаўрочныя мерапрыемствы, метадычныя выставы, прадметныя тыдні (дэкады), метадычны кабінет, творчыя групы);
- індывідуальныя  (самаўтварэнне, сумоўе, кансультацыя, падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі, стажыроўка, аўтарская праца, вядзенне прафесійнага партфоліё, стварэнне УМК, аналіз, карэкціроўка, распрацоўка УПД, узаеманаведванне вучэбных заняткаў і мерапрыемстваў).
Асноўныя напрамкі і віды метадычнай работы:
- аналітычная дзейнасць:
1.Дыягностыка прафесійных патрэб педагогаў.
2.Вывучэнне і аналіз прафесійнай дзейнасці кожнага педагога і педагагічнага калектыву ў цэлым.
3.Вывучэнне вынікаў самаацэнкі педагогамі сваёй прафесійнай дзейнасці.
4.Аналіз інфармацыйных запытаў педагогаў.
- праекціровачная дзейнасць:
1.Унясенне прапаноў па карэкціроўцы адукацыйных стандартаў і дзеючай УПД.
2.Абнаўленне УПД установы адукацыі на аснове тыпавой.
3.Стварэнне сістэмы кантролю якасці адукацыі.
4.Распрацоўка пашпартоў навучальных кабінетаў, майстэрняў і лабараторый.
5.Распрацоўка структурных элементаў УМК.
6.Праектаванне адукацыйнага працэсу, укараненне эфектыўных тэхналогій навучання і выхавання.
- педагагічная дзейнасць:
  1. Аказанне практычнай дапамогі педагагічным работнікам у развіцці іх прафесійна-педагагічнай дзейнасці, авалоданні сучаснымі тэхналогіямі навучання і выхавання.
  2. Рашэнне праблем, якія ўзнікаюць у педагогаў у працэсе іх работы, распрацоўкі структурных элементаў УМК, выкарыстанні эфектыўных педагагічных тэхналогій.
  3. Арганізацыя і метадычнае забеспячэнне самаадукацыі педагогаў.
- трансляцыйная дзейнасць:
  1. Выяўленне і фарміраванне педагагічнага вопыту.
  2. Вывучэнне досведу педагогаў па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу.
  3. Распрацоўка механізма трансляцыі педагагічнага досведу (правядзенне адкрытых урокаў, педагагічных чытанняў, семінараў, конкурсаў і г.д.).
  4. Распрацоўка метадычных рэкамендацый з апісаннем педагагічнага досведу.
- даследчая дзейнасць:
Арганізацыя эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі.
Развіццё інавацыйнай дзейнасці педагогаў.
- інфармацыйная дзейнасць:
  1. Выяўленне і аналіз інфармацыйных запытаў педагогаў.
  2. Супрацоўніцтва з бібліятэкамі горада, вобласці.
  3. Правядзенне цыклаў лекцый, семінараў, круглых сталоў, выставак і г.д.
  4. Стварэнне даведачна-інфармацыйнага фонду УПД, педагагічнай і метадычнай літаратуры, перыядычных выданняў і інш.
- арганізацыйна-кіраўнічая:
  1. Вызначэнне стратэгіі развіцця метадычнай службы на аснове дыягностыкі запатрабаванняў педагогаў.
  2. Ажыццяўленне кіравання метадычнай службай.
  3. Арганізацыя мерапрыемстваў па рэалізацыі ўсіх напрамкаў метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.
АРГАНІЗАЦЫЯ МЕТАДЫЧНАЙ ПРАЦЫ ВА УСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ «ЛУНІНЕЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ КАЛЕДЖ»
Асноўная праблема:  павышэнне якасці адукацыйнага працэсу шляхам актыўнага прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўмовах інфарматызацыі грамадства.
Мэта :  развіццё разумовай, пазнавальнай актыўнасці і самастойнасці навучэнцаў. Фарміраванне педагагічнага майстэрства выкладчыкаў.
 
Задачы:
  • Павышэнне ўзроўню метадычнай культуры педагагічных работнікаў.
  •  Стварэнне ўмоў для развіцця прафесійнага майстэрства і творчасці педагогаў.
  •  Павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу. Удасканаленне работы па фарміраванні ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, па папярэджанні супрацьпраўных паводзін.
  •  Пошук, аналіз, абагульненне і сістэматызацыя педагагічнага досведу, яго ўкараненне ў адукацыйны працэс.
  •  Развіццё інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя каледжа.

 

Карысныя спасылкі:

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов. Регистрационное свидетельcтво №2141102263 от 20.09.2011г. с изменениями от 10.10.2023г.
joomla3x