Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца ў прыёмную камісію

·  ЗАЯВА. Бланк заявы выдаюць у прыёмнай камісіі.

·  АРЫГІНАЛЫ ДАКУМЕНТА АБ АДУКАЦЫІ. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасля 9 класа), атэстат (пасля 11 класа), дыплом прафесійна-тэхнічнай адукацыі і дадатку да яе.

·  МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАВЕДКА аб стане здароўя з указаннем прафесійнай прыдатнасці і медыцынскай групы для заняткаў фізічнай культурай  па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя ( у меддаведцы можна ўказаць некалькі спецыяльнасцей ).

·  ФОТАЗДЫМКІ. 6 фатаграфій памерам 3×4 см.

·  ПАСПОРТ або іншы  дакумент, які сведчыць асобу . Для грамадзян Рэспублікі Беларусь дакументамі, якія пацвярджаюць асобу, з'яўляюцца толькі пашпарт ці ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

·  ДАКУМЕНТЫ ПРА ПРАВА НА ІЛЬГОТЫ (льготы пералічаны ў Правілах прыёму асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

·  Дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста- для асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

АБІТУРЫЕНТЫ, З ЯКІМІ ЗАКЛЮЧАНЫ Дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы, удзельнічаюць у асобным конкурсе!

Жадаючым удзельнічаць у конкурсе на месцы, прызначаныя для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, неабходна звярнуцца ў адміністрацыю арганізацый з мэтай заключэння дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста ( заказчыкі кадраў мэтавага прыёму пазначаны ва ўкладцы "Мэтавы прыём").

Прысутнасць самога абітурыента пры заключэнні дагавора абавязкова, а таксама аднаго з бацькоў (або законнага апекуна, або прадстаўніка, які дзейнічае на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай) у выпадку непаўналетняга абітурыента.

Акрамя пералічаных дакументаў пры неабходнасці дадаткова

у прыёмную камісію прадстаўляюцца:

• характарыстыка;

• заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай або медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі аб адсутнасці супрацьпаказанняў для навучання па выбранай спецыяльнасці (дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідаў І, ІІ і ІІІ групы).

ЗАМЕЖНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ ПАДАЮЦЬ НАСТУПНЫЯ ДАКУМЕНТЫ:

• Заява аб прыёме на навучанне з указаннем спецыяльнасці (пішацца пры падачы дакументаў);

• Арыгінал пасведчання (дакумента) аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх адзнак (балаў) - пры ўмове прызнання ва ўстаноўленым парадку дадзеных дакументаў у Рэспубліцы Беларусь;

• Медыцынскае заключэнне аб стане здароўя, выдадзенае афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў абітурыент, або дакумент аб праходжанні ў тэрытарыяльных арганізацыях аховы здароўя абавязковага медыцынскага абследавання, якое пацвярджае адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання ў Рэспубліцы Беларусь;

• сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў абітурыент;

• Арыгінал (копію) пасведчання аб нараджэнні і (або) іншы дакумент, які пацвярджае дату нараджэння і грамадзянства (для непаўналетніх), завераную ва ўстаноўленым парадку;

• Шэсць фатаграфій памерам 3 х 4 см.

Да пералічаных дакументаў, выкананых на замежнай мове, адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую ці рускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.

каменщик

Каменшчык

овощевод

Гароднінавод

строитель

Тэхнік-будаўнік

тракторист

Трактарыст-машыніст с/г вытворчасці

штукатур

Тынкоўшчык

водитель

Кіроўца аўтамабіля катэгорыі "С"

механик

Тэхнік-механік

маляк

Абліцоўшчык-плітачнік

повар

Кухар

сварщик

Электразваршчык ручной зваркі

 

Карысныя спасылкі:

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов. Регистрационное свидетельcтво №2141102263 от 20.09.2011г. с изменениями от 10.10.2023г.
joomla3x