Эксперыментальная дзейнасць

ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ ПРАЕКТ

«Распрацоўка і апрабацыя кампетэнтнасна-арыентаванай методыкі ацэнкі ўзроўню прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вучэбных прадметаў прафесійнага кампанента»

Кіраўнік: Бяляева Аксана Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры тэхналогій прафесійнай адукацыі ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі".

Распрацоўнікі:

Радэвальд Яна Аляксандраўна, выкладчык установы адукацыі "Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж";

Дашкевіч Святлана Васільеўна, метадыст установы адукацыі "Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж".

Тэрміны правядзення эксперыментальнай дзейнасці: 2021–2025 гг.

Мэта: стварэнне кампетэнтнасна-арыентаванай методыкі ацэнкі прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вучэбных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента, якая змястоўна адлюстроўвае патрабаванні прафесійнага стандарту педагога прафесійнага навучання, забяспечвае дакладнасць інфармацыі аб узроўні прафесійнага майстэрства выкладчыкаў, аб'ектыўнасць і адназначнасць выніковых меркаванняў, выступае эфектыўным сродкам стымулявання і падтрымкі.

Задачы:

 вывучыць, прааналізаваць і абагульніць айчынны і замежны вопыт ацэнкі прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вучэбных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента;

 абгрунтаваць і распрацаваць крытэрыі і інструменты ацэнкі прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вучэбных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента, якія ўлічваюць спецыфіку і асаблівасці іх дзейнасці;

 апрабаваць методыку ацэнкі прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вучэбных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента ў дзейнасці атэстацыйнай камісіі ўстановы адукацыі "Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж" пры працэсе атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) кваліфікацыйных катэгорый;

 распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні методыкі ацэнкі прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вучэбных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента пры правядзенні атэстацыі на прысваенне (пацвярджэнне) кваліфікацыйных катэгорый.

Гіпотэза: патэнцыйная магчымасць ацэнкі прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вучэбных прадметаў (дысцыплін) прафесійнага кампанента як спосабу стымулявання іх прафесійнага ўдасканалення будзе рэалізавана, калі:

- ацэнка ажыццяўляецца комплексна з улікам паказчыкаў, якія характарызуюць усе працоўныя функцыі спецыяліста;

- ацэнка ажыццяўляецца з улікам інфармацыі, атрыманай з розных крыніц (самаацэнка, ацэнка калег, водгукі навучэнцаў і інш.);

- вызначана крытэрыяльная аснова, якая валодае такімі ўласцівасцямі як валіднасць, адназначнасць, незалежнасць, гнуткасць, паўната, прастата выкарыстання, колькасная дастатковасць.

 

каменщик

Каменшчык

овощевод

Гароднінавод

строитель

Тэхнік-будаўнік

тракторист

Трактарыст-машыніст с/г вытворчасці

штукатур

Тынкоўшчык

водитель

Кіроўца аўтамабіля катэгорыі "С"

механик

Тэхнік-механік

маляк

Абліцоўшчык-плітачнік

повар

Кухар

сварщик

Электразваршчык ручной зваркі

 

Карысныя спасылкі:

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов. Регистрационное свидетельcтво №2141102263 от 20.09.2011г. с изменениями от 10.10.2023г.
joomla3x