Бібліятэкар : Ніна Мікалаеўна Дамашэвіч
Рэжым працы бібліятэкі:
панядзелак - пятніца 8-00ч. - 17-00ч.
абед - 13-00- 14-00
субота, нядзеля - выходны
Санітарны дзень: апошняя пятніца кожнага месяца
Бібліятэка была адкрыта ў 1978 годзе, Бібліятэка- структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, закліканае садзейнічаць навучанню і выхаванню навучэнцаў, удасканальваць інфармацыйную кампетэнтнасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу і з'яўляецца важным складнікам сістэмы навучання і выхавання навучэнцаў. Яна ажыццяўляе інфармацыйнае суправаджэнне адукацыйнага і выхаваўчага працэсу і забяспечвае правы яго ўдзельнікаў на карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі.
Дакументы, якія рэгламентуюць працу бібліятэкі:
*Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
*Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры.
*Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці
*Інструктыўна – метадычны ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі працы бібліятэк
*Інструкцыя аб парадку арганізацыі бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь
*Палажэнне аб бібліятэцы ўстановы адукацыі «Лунінецкі аграрны каледж»
Кніжны фонд бібліятэкі на 01.01.2023 г. складае 15824 экз. кніг. За перыяд з 01.01.2022 па 31.12.2022 гг. бібліятэкай каледжа было набыта 199 экз. кніг вучэбнай, метадычнай, даведачнай, навукова-папулярнай і мастацкай літаратуры. Ёсць 4 камп'ютары, выхад у інтэрнэт, электронная пошта, устаноўлены праграмны комплекс "БібліяГраф".
Да паслуг карыстальнікаў прадстаўлены алфавітны і сістэматычны каталогі на папяровых носьбітах.
Аб паступленні новай літаратуры, аб падпісцы мы інфармуем чытачоў праз спісы (у бібліятэцы, у выкладчыцкай, на сайце), выставы, агляды, кансультацыі. З мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да кнігі, чытання, пашырэння кругагляду, выхавання маральных якасцей праводзім розныя масавыя мерапрыемствы. Ажыццяўляем падбор літаратуры па запытах для правядзення куратарскіх і інфармацыйных гадзін, прадметных тыдняў, для напісання рэфератаў і інш., арганізуем Дні інфармавання па розных тэмах, праводзім экскурсіі па бібліятэцы і кансультацыі.
Сацыякультурная дзейнасць бібліятэкі адрозніваецца разнастайнасцю тэматычных выставак.
У групах новага набору праводзяцца гутаркі аб бібліятэцы, правілах паводзін і карыстанні літаратурай.
Адной з форм работы па развіццю прафесійных кампетэнцый вучняў з'яўляецца правядзенне інфармацыйных гадзін.Штогод ажыццяўляецца падпіска на асноўныя дзяржаўныя выданні сродкаў масавай інфармацыі. На 2023 год выпісана 15 найменняў перыядычных выданняў:
Зара
Сцяг юнацтва
Народная газета
Настаўніцкая газета
Лунінецкія навіны
Рэспубліка
сб. Беларусь сёння
7 дзён
Транспартная бяспека
Бібліятэка прапануе
Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Ахова працы і сацыяльная абарона
Прафесійная адукацыя
Служба выратавання
Беларуская сельская гаспадарка
Ствары сваю будучыню-чытай.