Год Добраўпарадкавання

Аб аб'яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання

 

 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. 

Гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Рэалізоўваць гэтыя мерапрыемствы дзяржава будзе сумесна з арганізацыямі і грамадзянамі.

У 2025 годзе будуць прыняты маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак. Адбудзецца не менш як два рэспубліканскія суботнікі.

Ураду даручана ў месячны тэрмін зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання.

Указ прадугледжвае актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на добраўпарадкаванне краіны.

Год добраўпарадкавання закліканы аб'яднаць намаганні дзяржавы і грамадства па далейшым паляпшэнні якасці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.


Спампаваць 1uk.pdf   2 Мб

каменщик

Каменшчык

овощевод

Гароднінавод

строитель

Тэхнік-будаўнік

тракторист

Трактарыст-машыніст с/г вытворчасці

штукатур

Тынкоўшчык

водитель

Кіроўца аўтамабіля катэгорыі "С"

механик

Тэхнік-механік

маляк

Абліцоўшчык-плітачнік

повар

Кухар

сварщик

Электразваршчык ручной зваркі

 

Карысныя спасылкі:

Сайт зарегистрирован в Государственном регистре информационных ресурсов. Регистрационное свидетельcтво №2141102263 от 20.09.2011г. с изменениями от 10.10.2023г.
joomla3x