23-24 красавіка на базе Лунінецкага аграрнага каледжа праведзены абласны конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Агароднінавод". У конкурсе прынялі ўдзел 4 каманды: Лунінецкі аграрны каледж, Драгічынскі аграрны каледж, Івацэвіцкі аграрны каледж, Ганцавіцкі аграрны каледж.
Ва ўпартай барацьбе пераможцамі сталі каманды ўстановы адукацыі "Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж" і ўстановы адукацыі "Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж" (для дзяцей з АПФР).
Віншуем пераможцаў!