15.06.2025г. стартавала прыёмная кампанія ў "Лунінецкім дзяржаўным аграрным каледжы"! У першыя гадзіны працы прыёмнай камісіі падалі дакументы больш за 15 чалавек. На адкрыццё прыёмнай кампаніі былі запрошаны прадстаўнікі грамадскіх арганізацый - РГА "Белая Русь", ГА "БРСМ", раённая прафсаюзная арганізацыя, якія самым першым абітурыентам уручылі падарункі. Таксама членамі прыёмнай камісіі арганізавана бяспройгрышная латарэя для першых абітурыентаў.
ва УА "Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж" 26 красавіка прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй.
Каледж наведалі больш за 200 навучэнцаў школ горада і раёна.
Педагогі сумесна з навучэнцамі каледжа і заказчыкамі кадраў правялі для навучэнцаў школ:
- майстар-класы па прафесіях
- прафесійныя пробы
- пазнаёмілі рабят з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы
Школьнікі, у сваю чаргу, паспрабавалі сябе ў якасці будаўнікоў, вадзіцеляў, трактарыстаў, кухараў і афіцыянтаў.
23-24 красавіка на базе Лунінецкага аграрнага каледжа праведзены абласны конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі "Агароднінавод". У конкурсе прынялі ўдзел 4 каманды: Лунінецкі аграрны каледж, Драгічынскі аграрны каледж, Івацэвіцкі аграрны каледж, Ганцавіцкі аграрны каледж.
Ва ўпартай барацьбе пераможцамі сталі каманды ўстановы адукацыі "Лунінецкі дзяржаўны аграрны каледж" і ўстановы адукацыі "Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж" (для дзяцей з АПФР).
Віншуем пераможцаў!
Удзел у рэспубліканскім конкурсе сацыяльных маладзёжных праектаў "Моладзь Беларусі за жыццё маральнасць і сямейныя каштоўнасці" ў намінацыі "Моладзь за традыцыі дзеля жыцця!"
22 сакавіка ў рамках Адзінага дня адчыненых дзвярэй у каледжы праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства "Я выбіраю прафесію". У выніку мерапрыемства наведалі навучэнцы выпускных класаў г. Мікашэвічы і г. Лунінца. Рабятам былі прадэманстраваны майстар-класы па прафесіях, сельскагаспадарчая тэхніка, праведзена экскурсія па матэрыяльна-тэхнічнай базе каледжа. А таксама перад навучэнцамі школ выступілі прадстаўнікі прадпрыемстваў-заказчыкаў кадраў: Дзяржтэхнагляд Лунінецкага райвыканкама, Аўтамабільны парк №10 г.Лунінца, УСП "Перасоўная механізаваная калона № 7".
Карысныя спасылкі: