15.06.2025г. стартавала прыёмная кампанія ў "Лунінецкім дзяржаўным аграрным каледжы"! У першыя гадзіны працы прыёмнай камісіі падалі дакументы больш за 15 чалавек. На адкрыццё прыёмнай кампаніі былі запрошаны прадстаўнікі грамадскіх арганізацый - РГА "Белая Русь", ГА "БРСМ", раённая прафсаюзная арганізацыя, якія самым першым абітурыентам уручылі падарункі. Таксама членамі прыёмнай камісіі арганізавана бяспройгрышная латарэя для першых абітурыентаў.